Стихи и Проза

Хто зорка?

Просмотров 885   |   Комментариев 0   |   Поддержка
Хто хоча зоркай
Сябе ўпрыгожыць,
Дык гэта горка:
Хваробу зорную множыць.
Ані не баяцца!
Зоркамі бо велічай!
У Бога спытацца
Забылі,няйначай.
Сцёрлі метафару,
Як крошкі хлеба.
І трэба ж так патрафіць:
Як пальцам у неба!
Зорак захацелі
Напхаць сабе
Поўныя кішэні,
Шчэ і на ілбе.
Народная казка
Не на эстраду мае
Пэўную ласку,
Калі зоркай велічае:
"Зорка на ілбе гарыць,
А пад касою
Месяц блішчыць
Казачнай красою".
Бы здобны рагалік
З хрумсткай коркай,
У неба срэбны шкалік
Насыпаў месяц зоркі.
Будуць снаваць-ткаць
Майстрыхі нізку зорную,
На шыю надзяваць
Яе,чароўную.
Што ні рух,зорка блісне,
Хоць бы і ночкай цёмнай,
А пад сонцам,дык блісне
Рубінам крывава-кроўным.
Бірузой-вадой,травой-ізумрудам,
Пырхне белай птушкай-перлам,
Нават хто няўклюда -
Прыгажун тут першы.
Сшылі майстрыхі з аблачынак
Белую туман-сукенку -
Стане многа жанчынак
Маладымі паненкамі.
Бач,як нам душу
Прыгажосць працінае,
І сказаць я мушу:
Наша доля такая.
Эх,душой трымцець
Перад мастацтвам высокім,
Вуснамі нямець
Перад небам далёкім!
Бачу:месяц-крутарожка
На зорку наткнуўся,
Амаль што трошкі
Ды не размінуўся.
Зорка правіць абновы,
Кажа каманду-загадку:
Ты пастух,мы каровы,
Дык сачы за парадкам.
Другая зорка кажа
Тонам сяброўкі:
Пастушок на пашы
І яго кароўкі.
Далёкія і блізкія,
Зоркі ўсе гамоняць,
І падслухала піяністка
Ды іх размовы.
Як на музыку паклала
І загучала струна,
Дык плакала зала,
Бы душа адна.
Заспявала птушка Сірын,
І Гамаюн-птах,
А голас бы адзін -
Такі вольны размах.
Во трэцяе пакаленне :
Жар-птушка на паклон
Пазычае на апярэнне
У сонца агонь.
Як спявалі удзвёх,
Не выбраць зорку было,ох!
А цяпер ізноў - ох!
Бо спяваюць утрох.
Выйдзе на сцэну такая
Прафесіянальную -
Адразу думка ўзнікае:
Во гэта - геніяльная.
Ды спяваюць і безгалосыя,
І доўга так будзе,
Бо ў іх грошы харошыя
Ды на срэбным блюдзе.
Як прыедуць у вёску мадэрны
Ды зробяць песням аранжыроўку,
Хоць шапчы ты пацеры,
Ці бяры вяроўку.
Ваша стылізацыя
Народу не трэба.
Хопіць,што маскіруецеся
Вы пад зорнае неба.
Зорка,абарані
Ад зорных мадэрнаў
Песні-карані
Народных шэдэўраў.
Хоць не вучыліся вакалу
Сялянкі-жанчыны,
А так праспявалі,
Што небу не вінны -
Усе грахі здымуцца,
Усё ім прабачыцца.
Як спяваць прымуцца,
Душа аж плачацца.
Душа іх спявае
Так срэбна,высока,
Што"зорцы"якой бывае
Да яе так далёка!
Богу падуладная,
Душа да зорак імкнецца,
Да зорак сапраўдных,
А не тых,хто пнецца
Да зоркі "дарасці"
І ёю называцца -
Вось зорцы радасці
З "зоркаю" братацца!
а дробныя зоркі
зусім распыліліся:
На Млечным,бач,шляху
У туманнасць ператварыліся.
Колькі,колькі ў нас галасоў
Срэбна-залачоных,
Як у полі каласоў
Невядомых,незлічоных.
Не пачуе іх ніхто.
Бо ў шэрага салаўя
Капейка медная адно,
І на сцэну грошай няма.
Калі ж на полі рупна
Расце пшаніцы горка,
Падымаецца крута
Да нябеснай зоркі,
Калі малочныя рэкі
Румяняць людзям скулы.
Дык гэта,мабыць,агрэхі,
Што даярак зоркі мінулі.
Калі пастух-паэт
У полі вершы складае,
Дык гэта ён навек
Да зорак спраў не мае?
А пашый ты пінжак блішчасты.
Напоўні грудзі сіліконам -
І будзеш"зоркай" яснай
На сцэне з мікрафонам.
Скончыш клас вакалу.
Справіш горла -
Будзе грошай навалам,
Будзе славы поўна.
Яшчэ краса,узрост малады.
А не то - ліпасакцыя.
Ад цэллюліта дактары
зробяць пластыку-аперацыю.
Яшчэ губы,грудзі
Сіліконам накачае,
І цела,каб не грузла,
У шакаладзе купае.
Напхае сіліконам,
Ды не ведае зорка,
Што люд просты да скону
Смяяцца будзе лоўка.
Часта чалавеку простаму
Дык на хлеб не хапае,
затое ад "зорнай каросты"
Жыццё яго зберагае.
Чалавек - не зорка,
А і зорка - не чалавек,
Сем зорак - не пяцёрка,
А Мядзведзіцы збег.
Як толькі талент
У душы загаварыў
І прызнання патэнт
Публіку здзівіў.
Дык адразу - зорка!
Слухаць не хочацца!
Вось прошлага старонка
Да нас будзе варочацца.
Пушкіна вялікага
Нідзе зоркай не назвлі,
А цяпер любога "нізкага"
У зоркі запісалі.
Бетховен,Паганіні
Ды Міхал Агінскі
Не лічылі сябе ані
Да зорак і блізка.
Спяваў і Шаляпін,
Але што зорка - не казаў.
Ну добра,паглядзім,
Хто тут з нас праў.
Не заставяць Неферціці-царыца
І Мона Ліза гожая
Так на іх дзівіцца,
Як на зорны россып.
І бязрукая Венера,
Мне прабачце,
Як тое палена,
У маім успрыняцці.
У нас многа прыгажэй
Славянак-дзяўчат,
Што жывымі шэдэўрамі
Прад вачыма стаяць.
Што б ні казалі знатакі
Пра дасканаласць яе формаў,
А без рук-такі
Адно бабе гора.
Хоць твар Венеры
Спакойны,у гуморы,
Ды што зробіць яна
У каменным сваім горы?
Калі б была рука,
Белая ручка тая,
То чалавека краса
Была б то Божым раем.
А калі б яшчэ другая
Выгіналася лябёдкай,
Я ў жаху не стаяла б
Перад гэтай цёткай.
Разумею мастака задумку:
Чалавекам быць - шчасце.
Думаю я ў другім кірунку:
Што без рук прапасці.
Прырода не церпіць
Ніякай пустаты.
Бачыце,нават праз церніі
Імкнуцца класці масты
Да зорак далёкіх,
А сапраўдная маўчыць,
У небе высокім
Яна не крычыць.
Ціхае неба,
Спакойнае неба,
І чалавеку так,
Толькі так трэба.
Як той талстоўскі
Слухаў герой цішыню -
Гэта ранены Балконскі
Пабачыў яго вышыню.
Вось што высокае,
Вось што зорнае -
То Божае вока
Над намі кроўнае.
Чуеце,шоумэны,
Лэдзі,поп-дзівы,
Рэперы,металісты
І другія істы?
Вы ж не Талстыя!
Нават гэты гігант -
Пра нябёсы Аўстэрліца,
А не пра свой грант!
Ваша месца - на Зямлі,
Якую людзі простыя
Сваім потам аблілі
Ад калыскі да пагосту.
Скажуць:ты зайздросная,
Чужая слава муляецца,
Што зорка хросная
Не ў тваёй была люлечцы.
Добра,калі прызнае Даль,
Што вы ўсё-ткі зоркі,
То я ў хамут дам,
Хоць будзе мне і горка.
Але ж адна толькі зорка
Упала на чалавека -
Немаўля Хрыстоска
Нам зоркай навекі!
Зіхцяць зоркі-пацеркі,
Каб вера моцнай была,
Каб убачыць нам яселькі
Немаўляці Хрыста!
У яго ж сонейка
Замест сэрца б'ецца,
Нябёсаў кропелька
У вачах льецца.
А вы якія зоркі?
У 21 стагоддзі
У кніжных корках
Геніяў не знаходжу.
Супакойце свае нервы
І не псуйце другім .
У Зямлі атачэнні -
Зямлі і ёсць ты сын.
Як спяваеш на эстрадзе,
Дык ужо і зорка пачэсная?
Нават талент твой не скрадзе
Сапраўдную, нябесную.
Не чапайце ж вы зорак
І не крыўдзіце Бога,
Хоць зорак на небе не сорак,
А вельмі-вельмі многа.
Смяецца просты народ
З гэтай вашай"зорнасці".
У небе Млечны карагод -
Вось дзе зоркамі поўніцца.
А то гучыць на сцэне6
"Зорка шансона!"
Дык выходзіць каралевай
І "зоркай",вядома.
І не скажа канферансье,
Каб зоркай не называў,
І амаль такія усе,
Як той казаў.
А ў небе ўсё да ладу:
Святло вечна відно,
І нябёсаў лампаду
Не прысвоіць ніхто!
Ніхто не зорка,
Акрамя зоркі самой,
Чалаеку не звацца зоркай,
Як і не быць сапрўды ёй.
Хоць не ўзялі
Вы зоркі нябесныя,
Але на зямлі
Ад "зорак" ужо цесна.
Яблыку няма дзе
І куды ўпасці.
Зорка неба,адвядзі
Ад нас гэтыя напасці.
Ціха пераліваецца,
Бы жывая вада,
Што ў казцы страчаецца,
Як здараецца бяда.
Яна птушкай срэбнаю
Пырхне ў рукі таму,
Чыя песня патрэбная,
Як добры авёс каню,
Як соль для ежы,
Ды хопіць параўнанняў,
Бо мне належыць
Прадоўжыць казанне.
Калі ж зорка з неба
Скоціцца як яблычка,
Надкусіць яго трэба
І знайсці семечка.
Прарасце яно талентам
Сапраўды вялікім,
Ці геніем вялікім
Праз мільёны лікаў.
Пральецца многа дажджоў
Цёплых,вясновых,
Прарасце семя ізноў
Дзіўнай абновай 6
Чарнявай дзяўчынай,
Ці бялявым юнаком,
Ці паважнай жанчынай,
Што піша познім пяром,
Ці пэндзле квяцістым,
Ці хоць бы кручком
Выводзіць узор залацісты
Душы сваёй крылом.
І не будзе памкнення
Лічыць сябе зоркай,
Хоць і прадоўжыць пакаленне
Хапаць з неба зоркі.
Такую сціпласць у трывозе
Я даўно чакаю:
Мо ўжо на парозе?
Мо ў паветры лунае?
Толькі вока яшчэ не бачыць,
Толькі вуха не чула нідзе.
Такая "зорка",мабыць,
Ад сціпласці ніколі не памрэ.
Ізноў гудзяць правады,
Перадаюць дэпешу:
Ізноў ўсе гарады
"Зорцы" ў ладкі плешчуць.
Ляскайце ў ладкі,
А я - не буду,
А мне - анігадкі,
Як простаму люду,
Дарагі бо той канцэрт
Кладзе "зорка" грошы ў канверт,
Што мы зарабілі,
За білет той дорага плацілі.
За дзве гадзіны.
А наш сямігадзінны
Дзень працоўны
Не такі інтэнсіўны,
Бо ён не "зорны",
З канцэртам тым не роўны.
Праўда пойдзе ў неба -
Гэта будзе ўрок
Па астраноміі.Трэба
Паглядзець утэлескоп.
Мо на вуху і мядзведзь,
Ды нябёсаў Мядзведзіца
Запрашае паглядзець,
Да зорак прыгледзіцца.
Хто бярэ зоркі
На празванне сабе,
Таму салоўка польку
Не танчыць і не пяе!
Калі зоркі дзеля вас,
І толькі вам усё бывае,
Няхай руладаў вальс
Салоўка вам не спявае!
Хто славу нябёсаў
Бярэ сабе зорную.
Таму безгалосую
Вужаку чорную.
Злосная сатыра,
Ведзьма злая,
Глядзіць скрыва,
Яшчэ і лае.
Ды хіба без сатыры
Праўда будзе здаровай?
Трэба кольвек прывівак
На хворыя галовы.
Мая вера асабістая:
То розныя елічыні -
Вялікае племя артыстаў.
А зорак не злічыла!
Хай сабе артыст
І сапраўды геніяльны,
Але стаўлю я хрэст
На празванні адчайным!
Источник:http://www.stihi.ru/2015/04/16/857 - Произведения / Стихи.ру - национальный сервер современной поэзии

Метки: зорка

Рубрика: Стихи и проза

Стихи на слова

больше, будет, было, быть, Весна, весны, Ветер, вечер, война, время, всегда, всех, глаза, город, день, дождь, друг, Душа, души, Если, Есть, женщина, жизни, жизнь, Жить, Зачем, зима, Когда, Лишь, Любви, любить, люблю, Любовь, люди, меня, много, моей, может, мысли, надо, Небо, ночи, ночь, опять, осень, Памяти, память, Песня, Письмо, Почему, поэт, Просто, Пусть, путь, рождения, России, Свет, себе, себя, сегодня, сердце, Сказка, слова, снег, снова, солнце, Сонет, стих, стихи, счастье, счастья, твой, тебе, тебя, тобой, Только, утро, хочу, Часть, человек

Опрос

Вы когда-нибудь отправляли деньги в простом письме?

нет
да, бывало, всегда доходили
да, но не всегда доходили до адресата