Стихи и Проза

Мая падзяка чытачам!

Просмотров 576   |   Комментариев 0   |   Поддержка
Я дзякую ўсім, хто чытае мае

Няўдалыя можа радкі!

Хто часм у іх і сябе прызнае,

Ці вобраз мо' блізкі які!
Бо можа ў душы ўваскрасае парой

Гук роднае мамінай мовы,

І сэрца абудзіцца казкай старой,

І памяць дасць парастак новы.
Ізноў праясніцца ў вачох далягляд

Ды з'явіць нам годнасць былую

Ўваскрэсне пагоня за радам рад,

Зямлю бараніць каб святую.
І вернецца к нам залаты зноўку век

Як княжылі тут Радзівілы,

Калі князь Астрожскі захопнікаў сек

І Бог надаваў яму сілы!
Калі маладзіц шанавалі й жанок,

Кахання бо ведалі чары

І плыў на Купалле заручын вянок

Як той Жыгімонта й Барбары.
Паўстануць жывымі Яніна і Ян,

Што пад Краснаставам забіты,

Калыша дзе сініх лясоў акіян

Вясенніх палёў малахіты
Дзе ціха бруяцца Тучанка і Шчара,

Дзе Свіцязі люстра заснула,

Дзе ў рос дыяментах жыве памяць-мара

Аб годнасці нашай мінулай,
Я дзякую Вам! З Вашых вуснаў гучыць

Радок мой, няведамы ў школі!

Хай Божа дасць сілы з ім памяць здабыць,

Каб годнасць не страціць ніколі!
Источник:http://www.stihi.ru/2015/03/15/7089 - Произведения / Стихи.ру - национальный сервер современной поэзии

Метки: падзяка, чытачам

Рубрика: Стихи и проза

Стихи на слова

больше, будет, было, быть, Весна, весны, Ветер, вечер, война, время, всегда, всех, глаза, город, день, дождь, друг, Душа, души, Если, Есть, женщина, жизни, жизнь, Жить, Зачем, зима, Когда, Лишь, Любви, любить, люблю, Любовь, люди, меня, много, моей, может, мысли, надо, Небо, ночи, ночь, опять, осень, Памяти, память, Песня, Письмо, Почему, поэт, Просто, Пусть, путь, рождения, России, Свет, себе, себя, сегодня, сердце, Сказка, слова, снег, снова, солнце, Сонет, стих, стихи, счастье, счастья, твой, тебе, тебя, тобой, Только, утро, хочу, Часть, человек

Опрос

Вы перфекционист?

Просто да
Да, и это мешает мне в жизни
Да, и горжусь этим
Просто нет
Нет, и счастлив(а) этим
Нет, но очень хочу им стать
А кто это?