Усiм простым людзям
Выпаліць карупцыюДа грамадскай роўнасці,
А мне прэзумпцыю
Ды невіноўнасці.
Кажа чарвяк услых:
Кармі курак рабых
І не кажы слоў такіх
Злых,абы-якіх.
Жыве чарвяк абы-як -
Я ж не чарвяк.
У вечнасці сваёй
За шчасця пятак
Плаціла амаль галавой.
Бачу ж я вечна,
Як багацеі ядуць
Смачную яечню,
А мне не даюць.
Але не хачу я крошак
Ды з іх стала.
Клюю я патрошку,
Што прырода дала.
Не ем я мошак,
Бо мяса яны.
Досыць хлеба крошак
І чыстай вады.
Агурок,памідор
На бедным стале,
Таўсцюку не трэба здор
Ці блінец у сале.
Эканоміка каб стала
Уся дзяржаўнай,
Не было б сала
На пузах спраўных.
Не набівалі б кішэнь
Алігархі ліхія,
Каб іх за каршэнь
Ды ў месцы тыя,
Куды Макар
Цялят не ганяў,
Каб па іх - кар-р!
Воран пракрычаў!
Толькі люду простаму
Каб усё служыла,
А то ад наростаў
Гніюць ужо жылы.
Ці ёсць алігарх
Не карумпіраваны?
Мне глядзець страх
На вампіраў!
Мо як песню сваю
Праспяваю уволю,
Пахаваю тады
Людзей простых нядолю,
Што жывуць ад рубля да рубля -
Вось і казка ўся.
Рубель рубля не даганяе
І нулём паганяе.
Источник:http://www.stihi.ru/2015/02/13/1040 - Произведения / Стихи.ру - национальный сервер современной поэзии
Рубрика: Стихи и проза
Стихи на слова
больше, будет, было, быть, Весна, весны, Ветер, вечер, война, время, всегда, всех, глаза, город, день, дождь, друг, Душа, души, Если, Есть, женщина, жизни, жизнь, Жить, Зачем, зима, Когда, Лишь, Любви, любить, люблю, Любовь, люди, меня, много, моей, может, мысли, надо, Небо, ночи, ночь, опять, осень, Памяти, память, Песня, Письмо, Почему, поэт, Просто, Пусть, путь, рождения, России, Свет, себе, себя, сегодня, сердце, Сказка, слова, снег, снова, солнце, Сонет, стих, стихи, счастье, счастья, твой, тебе, тебя, тобой, Только, утро, хочу, Часть, человекОпрос
Вы перфекционист?